Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Хахуля - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Гэты дзівосны звярок, які ацалеў да сённяшніх дзён з далё-кай геалагічнай эпохі, сустракаецца толькі у Расіі, у басейнах рэк Волгі, Дона, Урала, і то не ўсюды. Ёсць звесткі, што калісь-ці ён вадзіўся і ў нас на Беларусі. Самыя блізкія яго суседзі — рыбы. А яшчэ выдра і бабёр, бо хахуля — таксама вадзяны жыхар. Каб добра плаваць, на задніх лапах у яе паміж паль-цамі ёсць скураныя перапонкі. Ну, а надзейным рулём слу-жыць доўгі моцны хвост. Цікава і тое, што пыска хахулі вы-цягнута ў зграбны сімпатычны хабаток. Апранута яна ў густы пушысты кажушок, які не прамакае і добра засцерагае ад лю-бога холаду.

У XIX і ў пачатку XX стагоддзя прыгожая іскрыстая шкур-ка звярка карысталася вялікім поспехам у модніц, таму яго амаль паўсюдна знішчылі. Потым сябры прыроды спахапіліся, пачалі ахоўваць і рассяляць хахулю. Галоўным чынам, у запа-ведніках, дзе засталіся некранутыя гаспадарчай дзейнасцю ціхія азёры, старыцы-рукавы колішніх рэчышчаў, зарослыя гарлачыкамі і лілеямі, аерам і чаротам. «Дзе карась, там і ха-хуля», — сцвярджалі ў даўніну знаўцы. Праўда, звярок — не надта ўдалы рыбалоў. 3 імклівай выдрай, здатнай упаляваць і плотку, і шчупака, яму не зраўняцца. Вясною або летам ха-хуля звычайна спажывае п'явак, апалонікаў, дажджавых чар-вякоў, іншую драбязу. 3 надыходам зімы, калі жыццё замірае, звычайна падмацоўваецца карэньчыкамі раслін, багатымі спа жыўным крухмалам. Часам пад тоўстым ледзяным панцырам ад недахопу паветра прападае шмат рыбы, тады «меню» адразу выглядае болын разнастайным... Дарэчы, за адны суткі, як сцвярджаюць навукоўцы, звярок з'ядае столькі, колькі ва-жыць сам. Пагадзіцеся — неблагі апетыт!

Жывуць хахулі ў падземнай хатцы, выкапанай у беразе, там жа выводзяць і сваіх маленькіх дзіцянят. Лаз да жытла зна-ходзіцца пад вадою. У летнюю засуху, калі затока робіцца плыткай, а то і зусім перасыхае, звяркоў падсцерагае небяспе-ка. На сушы яны зусім бездапаможныя, становяцца лёгкаю здабычаю нават для драпежных птушак. А ў веснавую павод-ку іхнія хаткі затапляюцца, і хахулі ратуюцца на высокім бе-разе. Так яны абжываюць новыя мясціны, хоць нярэдка гінуць у вымушаных вандроўках.

Нават не кожнаму зацятаму рыбаку шанцуе сустрэць асця-рожную хахулю. У пошуку спажывы яна звычайна актыўная на світанні ці вечаровымі прыцемкамі. I хоць зрок у жывёлін-кі слабы, затое слых і нюх выдатныя найперш дзякуючы ха-батку. Перад тым як падняцца на паверхню, звярок непрык-метна высоўвае яго з вады, паварочвае то ў адзін, то ў другі бок, прынюхваецца і прыслухоўваеццаданаваколля. Адчуўшы штосьці падазронае, надоўга затойваецца пад расліннасцю або ўмомант хаваецца зноў на дно.

Паводле энцыклапедычных дадзеных, двойчы, у 1955 і 1959 гадах, хахулю прывозілі ў нашу краіну і рассялялі ў ба-сейне ракі Сож. Навасёл спачатку няблага прыжыўся, пра што паведамлялася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. А затым пра хахулю наогул усе забыліся, і ў асвоеных мясцінах яна ча-мусьці звялася. Апошні раз звярка нібыта бачылі ў 1982 годзе на рацэ Пціч — левым прытоку Прыпяці.

Бяднее наша беларуская прырода. А значыць, бяднеем і мы, дарослыя і дзеці, усе грамадзяне Беларусі.

Хто ў тым вінаваты?

Няхай на гэтае пытанне кожны адкажа сабе сам. (466 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.