Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Як спакайней? - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Яго паклікалі першы раз. 3-за стала падняўся высокі, мала-ды яшчэ і, здаецца, зычлівы чалавек у строгай форме, падаў сваю надзіва цёплую руку і сказаў:

— Слухайце, у нас тут неспакойна, страляюць. Вазьміце, калі ласка, зброю.

I паказаў вачыма на наган, які ляжаў на паперыне, — ві-даць, гэта была загадзя падрыхтаваная распіска, дзе трэба было толькі паставіць свой подпіс.

  • Навошта мне зброя? — спытаўся запрошаны.
  • Ведаеце, з ёю вам будзе спакайней. Наган — сябрачалаве-ка. Болыны нават сябра, чым сабака. Абароніць ад любога. Усяго толькі націсніце курок, і вы яшчэ не паспееце пачуць стрэлу, вораг ужо забіты. А бандытаў, ворагаў у нас, самі ве-даеце, многа.

Той, каго запрасілі, быў доктар. I для яго людзі дзяліліся не на сяброў і ворагаў, бандытаў і небандытаў, а на хворых і зда-ровых. Ды і асноўным сэнсам яго працы было лячыць, рата-ваць ад смерці чалавека, а не забіваць яго. Якая розніца, хто хворы — вораг альбо не вораг?! Хворага, параненага трэба спа-чатку вылечыць, а потым ужо, калі ён вінаваты, судзіць. Ён яшчэ ў інстытуце кляўся быць верным гэтаму прынцыпу. I па-рушыць сваю клятву доктар не мог.

  • Не, наган мне не трэба. Ён не паможа ў маёй працы, — рашуча адмовіўся доктар. — Мае ворагі — мікробы, бацылы, вірусы. Як я па іх буду страляць? I колькі патронаў трэба, каб іх усіх зжыць са свету? Іх жа мільярды. I куды, скажыце, цэліцца, каб забіць сухоты? Каб забіць язву страўніка? Каб хоць параніць самага страшнага бандыта — рак? Можа, вы мне падкажаце?

Шчыра кажучы, ён і сам баяўся хадзіць па цёмных пушчан-скіхдарогахі сцежкаху гэтынеспакойнычас. Аднакі брацьна-ган у энергічнага маладога чалавека яму чамусьці вельмі не хацелася. Ды і дзе яго насіць? Хіба ў дыпламаце, дзе ляжаць усе медыцынскія прылады?

Праз нейкі час яго і другі раз выклікалі ў раён. Але ён ад-мовіўся ўзяць зброю.

Яго паклікалі ў раён і трэці раз. Грукнуўшы дзвярыма, выйшаў з кабінета. Думаў, будуць лавіць, вязаць, але дага-няць яго ніхто не стаў — мусіць, малады чалавек на нешта яшчэ спадзяваўся.

У пушчы доктара сустрэлі ўзброеныя бандыты.

  • Абшукаць! — без лішніх слоў загадаў старшы. Калі хаў-руснікі, якія абмацвалі яго, разгублена развялі рукамі, стар-шы не на жарт раззлаваўся:
  • I на гэты раз не ўзяў, сволач! Што будзем з ім рабіць?
  • У расход, — у адзін голас адказалі двое.

— Ага, расстраляем, але з выдумкай. Вось у мяне зброя, якой ты не хочаш браць, а ў цябе — твая зброя, у якую ты верыш, — і старшы паказаў наганам на яго дыпламат. — Значыць, страляемся мы з табою нароўных, на дуэлі — твая зброя, мая зброя. У мяне ў нагане адзін патрон. Пераможаш гэты патрон — жыві, памрэш — туды табе і дарога. Абараняйся,
доктар! — крыкнуў ён і стрэліў амаль ва ўпор.

Але ўсе ж доктар паспеў засланіцца дыпламатам. Куля, пра-біўшы вечка, ударылася ў штосьці жалезнае, можа, у стэтас-коп, зрыкашэціла і толькі чыркнула яму па плячы.

— Значыць, твая зброя мацнейшая, — разгублена сказаў
старшы і, нібыта і яму самому не хацелася забіваць доктара,
загадаў падначаленым: — Няхай жыве. Пайшлі!

I бандыты зніклі за дрэвамі.

Доктар ішоў дадому, і да яго свядомасці, прастрэленай, зда-ецца, навылет, зараз выразна даходзіла, што малады чалавек у строгай форме, які так настойліва соваў яму ў рукі наган, ка-нечне ж быў заадно з бандытамі і вось такім чынам хацеў па-магчы ім зброяю.

I яшчэ нібыта абуджаны стрэлам, зразумеў, што не было б у яго ні другога, ні трэцяга разу, калі б у той свой першы пры-ход у раён згадзіўся ўзяць наган. (553 словы)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.