Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Лялечка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Ліда помніла сябе з той шчаслівай пары ранняга маленства, калі яна чатырохгадовай дзяўчынкай лавіла ў садзе стракатых матылёў. У блакітнайсукенцы, з чырвонай стужкай у кучара-вых валасах, чысценькая і беленькая, яна нагадвала прыгожую ляльку. Маці так і клікала яе: «Лялечка, не спяшайся! Лялечка, не разбі носіка!» Мама заўсёды была на варце яе здароўя і спакою.

Тата прыходзіў дамоў пад вечар. Ён насіў Ліду на руках, падкідаў угору, гойдаў на каленях, і яна часта засынала, пры-туліўшыся да яго грудзей.

Тады яны жылі ў Сібіры. Лідзіна радзіма, якой яна не памя-тала, ляжала ў руінах і папялішчах. На свеце была вайна. Тата працаваў у леспрамгасе. Ён часта гаварыў маме:

  • Трэба, Ганна, аддаць нашу Лідачку ў дзіцячы садок. Там і харчы добрыя, і догляд нядрэнны.
  • Што ты, Васіль! Каб аддаць яе ў чужыя рукі! Наша Лідач-ка вунь якое мілае дзіця, а зірні на суседскіх! Такія распусты! I мурзатыя, і абарваныя, і заўсёды з сінякамі ходзяць.

Бацька ўздыхаў, і на тым гаворка канчалася. Як толькі Ліда стала вучаніцай, маці не магла нарадавацца. Дачка прыносіла дамоў адны пяцёркі.

— Вельмі разумная дзяўчынка, — сказала на бацькоўскім сходзе настаўніца. — У яе добрыя здольнасці, але мне здаецца, што яна занадта ўжо высакамерная. Падумайце пра гэта.

Маці выслухала гэта моўчкі, а дома пры Лідзе сказала баць-ку, што настаўніца першага класа не разумее, якое адоранае дзіця Лялечка.

I вось дзяўчынка вырасла, ужо канчае школу. Цяпер з ёю нават маці няпроста. Сёння Лідачка ўвайшла ў хату, кінула паліто на матчыны рукі, а партфель з падручнікамі ў кут і, не спяшаючыся, падышла да люстэрка. Адтуль на яе зірнуў пры-гожы круглы тварык з ямачкамі на шчоках, з пагардлівай усмешкай на вуснах. Блакітныя вочы выглядалі з-пад доўгіх веек, як расцвіўшыя пралескі. Позірк гэтых вачэй быў малады і свежы, але нейкі халодны. Так бывае ранняй вясной, калі здаецца, што на дварэ цёпла і радасна, бо так ясна свеціць сон-ца і зелянее траўка, а як толькі выйдзеш за парог, цябе нечака-на праніжа халодны вецер. Такая была і Лідаччына прыга-жосць — заманлівая і халодная.

Наглядзеўшыся ў люстэрка, дачка села за стол і гукнула:

  • Ну, ці скора там?

— Нясу, нясу, Лідачка! — азвалася з кухні маці.

Праз некалькі хвілін яна падала полудзень, але Лідачка па-каштавала, скрывілася і, адсунуўшы ўбок талерку, пачала раз-глядаць малюнкі ў новым часопісе для жанчын.

  • Еш, Лідачка, хутчэй, а то суп астыне, — сказала маці.
  • А ён у цябе халодны ці гарачы — бурда бурдой.

Ліда цяпер амаль заўсёды была нечым незадаволеная. Усю-ды яна знаходзіла нешта такое, што псавала настрой. Добрая адзнака, якую атрымлівала не яна, новая сукенка ці туфлі ў аднакласніцы, няўвага з боку настаўнікаў — усё атручвала яе жыццё. Ёй здавалася, што яе абкрадваюць і з яе смяюцца.

Сябровак яна не мела. Дакладней, з ёй, Лялечкаю, ніхто не мог сябраваць. Знаходзіліся сяброўкі, але ненадоўга. Варта бы-ло дзяўчыне быць чым-небудзь лепшай, і Ліда лічыла яе сваім ворагам. Адным словам, яна ўсюды і заўсёды хацела быць пер-шай і шукала вінаватых, бо думала, што нехта ёй замінае. Сён-ня для злосці было шмат прычын. Асноўная з іх такая. Хутка экзамены на атэстат сталасці, і яна не была ўпэўнена, што бу-дзе лепшай. (498 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.