Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Дачка Марыйка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Узняўся вецер. То ён біў у твар, то ў спіну, а то налятаў ад-некуль збоку і кідаўся калючым халодным снегам.

Ціхан азірнуўся. Вёска была ахутана чорным густым ды-мам.

«Дык вось чаму мяне адразу ўчора адпусцілі, калі я сказаў, што іду ў Байкі. Тыя немцы ўжо ведалі, што раніцай Байкоў не будзе», — думаў Ціхан.

Увайшлі ў лес. Сосны, сосны, злева, справа, высокія і строй-ныя. А побач — зусім маладыя дрэўцы, укрытыя снегам. Дзе-нідзе пад снегам тырчалі толькі тоненькія бледна-зялёныя верхавінкі.

Яшчэ ўчора Ціхан быў у атрадзе. 3 дзядзькам Іванам, з Ко-лем, з Паўлам. Заўтра ён збіраўся ісці з Паўлам у штаб, да бацькі. Бацька даглядае коней і таксама, як і маладыя парты-заны, ходзіць на баявыя аперацыі.

Выла мяцеліца, круціла завіруха. Снег ляцеў адусюль — і зверху, і знізу, быццам сабралі яго з усяго неба, з усяго све-ту, сабралі і ссыпаюць тут. Шэрае неба павісла над самай гала-вой. У ім хаваліся верхавіны дрэў. Усё навокал стала шэрым.

— Ты куды нас вядзеш? — спытаў у Ціхана афіцэр, увесь аб-
сыпаны снегам.

— Куды загадалі. Да партызан, — адказаў Ціхан.
Пацямнелі дрэвы. Пацямнеў снег пад дрэвамі. I здавалася,

што гэта з дрэў спаўзае ноч, што там, недзе ўверсе, яна хаваец-ца ўдзень. А прыйдзе час — спусціцца ўніз і гуляе па лесе.

Вось і сасна. Яна стаіць асобна. Павярнуць каля яе налева — прыйдзеш у атрад. А прама — сцежка прывядзе ў такое бало-та, у такую дрыгву, якая ў самыя лютыя маразы не замярзае. Летам каровы танулі там.

Ціхан пайшоў па сцежцы прама, прыслухоўваючыся, ці ідуць за ім гітлераўцы. На нейкую хвіліну яму стала страшна: а раптам яны здагадаюцца? Раптам спыняцца, не пойдуць? I та-ды... Не, Ціханне думаў аб тым, што яго заб'юць. Ягоўсёроўна заб'юць. Але пачнецца блакада. Адразу ж. Вунь колькі фа-шыстаў толькі тут! Сотня, не менш. А як узброены! I кулямёты з сабою цягнуць. Але не, не здагадаліся, пайшлі. Дзе ім здага-дацца, немцам. Яны ж дарогі не ведаюць.

Лес скончыўся. Наперадзе быў невысокі хмызняк, а далей пачыналася нібы поле. Ціхан ведае, што гэта не поле. Гэта ба-лота, засыпанае снегам. Яшчэ трошкі прайсці, яшчэ. Далей, у балота. Ён не адчувае ўжо стомы. Хай хутчэй цямнее. Хай круціць завіруха.

Ужо адзін немец праваліўся ў балота. Другі пачаў яго вы-цягваць і сам праваліўся па пояс.

— Хлопчык, куды ты нас прывёў? — спытаў афіцэр, яшчэ на
нешта спадзеючыся.

Ціхан спыніўся. Усё. Яны прыйшлі. Ён павярнуўся, пагля-дзеў у твар немцам. Першы раз глядзеў не апускаючы вачэй.

— Туды, адкуль вы ніколі не вернецеся.
Афіцэр павольна пачаў вымаць з кабуры пісталет.

.. .Выстрал быў сухі і кароткі. Быццам трэснула галінка дрэ-ва, на якую наступілі нагой.

Ціхан яго не пачуў...

Кажуць, што толькі аднаму немцу з таго атрада карнікаў, які знішчыў людзей і вёску, удалося выратавацца. Ён доўга блукаў па лесе. Яго злавілі партызаны. У дзённіку нямецкага салдата яны прачыталі такія словы: «Мы ніколі не пераможам рускіх.тамуштонаватдзеціў іхзмагаюццаі гінуцьякгероі».

Той немец і расказаў партызанам пра хлопчыка з вёскі Бай-кі, маленькага партызанскага разведчыка Ціхана Барана, які ніколі не чуў пра Івана Сусаніна. Не чуў... А подзвіг яго паўта-рыў. (479 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.