Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Лань - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Пішуць — Навагрудчына, а ў Якуба Коласа, а ў Янкі Бры-ля — які там, наіхроднай, наіхпрыгожай, багацюшчайнаўсё зямлі, — Наваградчына. Там і Наваградак. Еду там... каля За-восся, каля Свіцязі, Шчорсаў, Загора-Загор'я не першы раз. На гэты раз не адзін. Не спяшаемся. Сябар — вялікі яму дзякуй! — чытае, мабыць, па мне, што не трэба ані яго пытанняў, ані яго падказак. Міша ведае, што дарогі мне тут знаёмыя, што ёсць родам адсюль сябры, яны паказвалі мне край і расказвалі пра яго; у мяне ў памяці — прачытанае пра Наваградак, Наваград-чыну, ёсць ужо і накіданыя да часу запіскі, нататкі, пачутыя і пакладзеныя на паперу словы. Я ў палоне ўзораў, сцежак, у палоне новых і ранейшых уражанняў.

Едзем у Любч — Любчу, мястэчка над Нёманам. Усё яно ў садах і ў цішыні. Падгаварыў Міша завітаць і да яго цесця.

Там яблыкаў поўна. Цесць не пашкадуе, насыпле зяцю, насып-ле госцю. I пад'ехалі. Пакуль я змахваў з вокнаў, з нумароў-знакаў дарожны пыл, Міша нырнуў у веснічкі. Паказаўся Мі-іна, за ім — цесць.

— Ну й машына! — кінуў дзядуля.— Я думаў... Хоць бы тоны са тры. Машына...— і ацаніў яе Мішаў цесць так, што не паўторыш... Ацэньваў ён мой легкавічок-масквічок насмешлі-ва. Як сейбіт і касец, як гаспадарны гаспадар тае багатае люб-чанскае зямлі.

Адна пры адной шматлікія багатыя вёскі. Між іх Заполле, Лозкі, Нягневічы, Скрышава... На бязлесіцы, на сытым, неза-бруджаным чыстаполлі.

Ну, хоць бы адзін лапік зямлі абсеяўся нейкім недарэчным выпадкам! Хоць бы адзін шматок — ну, хоць такі, што толькі дзіцяці сесці — абышоўся плугам. Узаруць шырокае поле трак-тарам, а потым падпраўляюць, падштукоўваюць на заваротах звычайным плугам. Архітэктары, што вычэрчваюць на папер-цы палеткі, ці што?!

Спыняўся паглядзець на рунь. Спыняўся паглядзець на толь-кі што пасеянае жыта. На толькі што зжатую і змалочаную пшаніцу... Глядзеў, любаваўся. Бачыў людскую любоў — не якую гаварыльню! — да зямлі, да зямелькі, да зямліцы. Да-гледжаная, перабраная ў пальцах, ачышчаная, сагрэтая не толь-кі сонцам, урадлівая. Я ніводнага разу не бачыў у тым краі па-рослай на полі збажыны, не бачыў прыплясканых дажджом і пабялелых або пачарнелых пракосаў ні на полі, ні на лузе.

Ехалі. I калі адчулі, а потым і ўбачылі, што блізка Нёман: паветра, зеляніна, шырачэзная абалонь, на ёй вялізныя чаро-ды пярэстых — спыніла нас нечаканае. На траве пры дарозе хлопчык. Ці то сядзіць згорбіўшыся, ці то ляжыць. Нават не зірнуў у наш бок. Маглі б праехаць, але затрывожыла. Дзіця і адно? Каля дзіцяці — не ў ручках — вудка. Побач — торбач-ка. Дзіця не толькі не ўскочыла, пачуўшы машыну, а галавы не ўзняло. Дзіця — а вудка не ў ручках? Спыніліся, пагля-дзелі, памацалі галоўку, ручку. Хворае, слабенькае, стагнала, і ручка на жывоціку. Калі неслі ў машыну, толькі нібы паказа-ла, куды...

Сустрэла нас маці. Узяла з рук дзесяцігодачка. Стрымлі-ваючы слёзы, сказала:

— Я й за гарою вам пакланюся. Які вам дзякуй! Вялікі вам

дзякуй, людцы.

Нашай дапамогі дзіцяці, сям'і не трэба было: доктар і сяст-рыца — суседзі, багатая і дагледжаная сядзіба, сад пры ёй. Як стой прыбеглі дапамагатыя. У суседнім двары затарахцеў ма-тор легкавічка.

3 Нёманавых берагоў мы вярталіся праз чатыры дні. Завіта-лі ў двор, куды прывезлі таго рыбачка. Праз шырозныя вокны бачылі ў хаце два, амаль да столі, стажкі падушак. Матка па-знала нас і клікнула з хаты Алеська, паказаць яго.

Запрашала ў хату, у сад.

Калі сядалі ў машыну, сказала зноў тое матчына, тое народ-нае, тое незабыўнае:

— Я й за гарою вам пакланюся. — I дадала тое — сваё і на-
ша — шчырае: — Гладкае вам дарогі. Хай будзе гладкая ваша дарога. (554 словы)

  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.