ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быўвыз- валены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы ліста- пада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршаль- ны этап Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён».

У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяў-лення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Пры-балтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), атак-сама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Задума савецкага камандавання заключалася ў наступ-ным. Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мяс-цовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішча-юць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым на-носяць удары па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах.

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» па- чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечаканадля ворага. Нямецка-фа- шысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войс- каў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітле- раўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавыЮрьш Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прысязе.

Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост це-раз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паула Рака. Птлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл тан-кісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фро-лікава. На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямец-ка-фашысцкіх захопнікаў.

Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон сал-дат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым пара-дзе ганъбы летам 1944 г. у Маскве.

У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчат-кова выгнаны з беларускай зямлі.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.