ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст. Берасцейская царкоўная унія
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.

Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.

2. Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.

У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛ Міка-лай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.

Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.

3. Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала па- чатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе вышэйшую наву- чальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.

4. Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні замкава-паркавага комп лексу ў Міры. Сёння ў адноўленым будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Узорам успрымання лепшых трады- цый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.

Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачына-юць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афарм-ленні, пышнасць убранства. Такія рысы набывае, напрык-лад, Гродзенскі замак, які перабудавалі пры каралі Рэчы Пас-палітай Стафане Баторыі ў палац.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду пас-тупова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным по-мнікам гэтага стылю з'яўляецца касцёл Божага Цела ў Ня-свіжы. Ён пабудаваны на узор галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэк-тара Яна Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў праца-ваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фаміль-ная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў сар-кафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.

Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавяз-ковым элементам такіх пабудоў была вежа. У выяўленчым мастацтве з другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае пашырацца партрэтны жанр. У творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прад- стаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла, якога за вялікі рост і фізічную сілу празвалі «літоў- скім Геркулесам». Цікавым з'яўляецца мемарыяльны (зроб- лены у памяць) партрэт жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам.

5. Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.