ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Утварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кансты- туцыя Рэспублікі Беларусь. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. прадугледжваў карэннае пе-раўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную надобраахвотным аб'яднанні раў-напраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняўДэкларацыю абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакаві-ку 1991 г. адбыўсярэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзель-нікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР з улікам яго абнаўлення.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў пры-пынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага пераваро-ту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч пра-валіўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся.

2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практичным замацаваннем суверэ-нітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абнаданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР, прыня-тай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамі-чнай самастойнасці БССР». Згодназ ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што раз-мяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўлас-насць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скароча-нымварыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяр-жаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэо публікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімва-лаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ваўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці НезалежныхДзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утва-рэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнт-рам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейні-чаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбі-лася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік.

Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знахо-дзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэ-раг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.

3. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры-нята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху ства-рэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і сва-бод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаў-нага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лука-шэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г.

У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выраз-на праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпа-літычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правя-дзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г.

Запрыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбар-шчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалеж-насці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратыч-най сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Нагэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўза-емадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і су-довай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілжяўвядзеннеў 1996 г. прэзідэнцкай формырэспуб-лікі замест парламенцкай.

Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаў-чай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалат-ны Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаец-ца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. Канстыту-цыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўла-ду ў дзяржаве ажыццяўляе У рад — Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада нале-жыць судам.

Рэспубліка Беларусь якунітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтва-рэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойна-сцю ў рашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяр-жаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Беларусь з'яўляецца ярававом дзяржавай таму, што дзей-насць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў-ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўля-ецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

4. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яў-ляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Рэс-публікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняла ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэ-грацыі з Расіяй, г, зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстой-лівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася ства -рэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання на-родаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіібыў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося падпі-санне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.