Биография, Арабей Лідзія (Арабей Лидзия, Лидия). Біяграфія.

Биография, Арабей Лідзія (Арабей Лидзия, Лидия). Біяграфія. фото фотография фотка

Арабей Лідзія, нарадзілася 27.06.1925 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне Гарадзенскай вобласці (1942-1944). Пасля вызвалення (1944) - супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 г. жыве ў Менску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. У 1951 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1954 г. - аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955-1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967-1974). Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г.

Літаратурную працу пачала ў 1945 г. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 г. выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», у 1959 г. - крытыка-біяграфічны нарыс «Хвядос Шынклер». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакументальных аповесцей пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра №– З» (1961). Выдала зборнікі апавяданняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісці ў разведку» (1989) і аповесць «Сіні бор» (1972). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклала раман эстонскага пісьменніка А.Хінта «Бераг вятроў» (з А.Раманоўскай, 1960).


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.