Биография, Барэйша Міхась (Барэйша Михась, Борейша Михаил). Біяграфія.

Биография, Барэйша Міхась (Барэйша Михась, Борейша Михаил). Біяграфія. фото фотография фотка

Барэйша Міхась, нарадзіўся 04.01.1950 г. у вёсцы Новы Лад Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум (1969). Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце (цяпер вытворчае аб'яднанне «Палімір»). У 1971-1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). З 1980 г. - карэспандэнт полацкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму», з 1983 г. - намеснік рэдактара. Сябра СП СССР з 1989 г.

Памёр 13.08.1990 г.

У друку пачаў выступаць з 1973 г. Першая кніга прозы ўвайшла ў калектыўны зборнік «Сустрэча» (1985). Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў 1988 г.


Все биографии белорусских писателей по алфавиту:

А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я





© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.