Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Вясна - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Няма ў свеце, думаецца мне, болынай радасці за тую, што пазнае чалавек вясной, калі не празяваў, паспеў улавіць непаў-торную прыгажосць абуджэння прыроды, хай сабе і кволае на пачатку, але настойлівае, упартае імкненне ўсяго існага на зям-лі да сонца, да цяпла, да жыцця.

Мінулай вясною, шукаючы мясціну для эцюда, я выйшаў да вёскі, што носіць прывабную назву Гаі. Ніякіх гаёў, праўда, цяпер у самых Гаях няма: вёска стаіць на лысаватым, усім вят-

рам і сонцу адкрытым пагорку. Бярозавы гай цяпер — за Гая-мі. Дружным карагодам збягаюць там бярозкі па некранутым схіле да рэчкі, каб, спыніўшыся на яе беразе, цяпер, вясной, пакуль не ўтаймаваўся павадак і Дубравенка запоўнена да кра-ёў, зірнуць у вадзяное люстэрка, палюбавацца сваёй прыга-жосцю.

Тут, за Гаямі, нарэшце аблюбаваўшы краявід, спыніўся я і ўзяўся за фарбы. Здалося, варта толькі дакладна перанесці на палатно дзівосны блакіт неба, дымчатасць бярозавых вярша-лін і ледзь прыкметную ружовасць белых ствалоў, прыглуша-ную пазалоту зямлі, не пакрытай яшчэ маладою травой, і амаль такую ж, як неба, празрыста-блакітную гладзь Дубравенкі — і ўжо сама па сабе атрымаецца вясна. Я захапіўся работай і з такой стараннасцю занатоўваў усё, што бачыў перад сабою, так выпісваў кожную бярозку, кожную галінку на ёй, што не прыкмеціў, як мінуў дзень. Аднак да вечара работа была завер-шана.

Перапоўнены радасцю, вярнуўся я ў той дзень дадому і, прызнаюся, яшчэ з тыдзень жыў ва мне настрой задавальнен-ня. Была ўпэўненасць, што ні дадаць да карціны, ні ўбавіць ад яе нічога ўжо нельга. I толькі потым, прыглядаючыся да па-латна, я паступова прыходзіў да думкі, што чагосьці ўсё ж не-стае карціне. Чаго менавіта, зразумець я не мог. А незадаволе-насць расла і расла з кожным днём. Тады, адклаўшы ўбок усе іншыя справы, я зноў узяў эцюднік і пакрочыў за Гаі.

Дарэмныя спадзяванні! Усё тут было іншым. Дрэвы патану-лі ў густой засені маладой лістоты, густа паднялася трава, усмактаўшы ў сябе былое разводдзе Дубравенкі. Здзіўлены, я моўчкі стаяў ля бярозы. Напэўна, падобнае ўражанне можна адчуць, калі праз доўгія гады сустрэнеш раптам чалавека, яко-га ведаў зусім падлеткам.

Я не стаў падтасоўваць карціну пад новае. Вырашыў чакаць наступнай вясны.

I вось зноў надышоў той час, калі можна было ісці на спат-канне з бярозавым гайком і там, на месцы, разабрацца, адшу-каць і перадаць тое, чаго не здолеў зрабіць у мінулы раз. Цяпер я ведаў: не трэба ўдавацца ў дэталі, не трэба выпісваць кожны сучок, кожную крывуліну ствалоў. Галоўнае — душа вясны, той адметны настрой, які павінен быць толькі ў гэтыя дні, не раней і не пазней.

Мне зноў не пашанцавала. Яшчэ раз давялося пераканацца ў тым, што вясна на вясну не прыходзіцца. Кожная з іх прыно-сіць нешта сваё. Сёлета гаёк таксама быў прыгожы, але прыга-жосць гэта была зусім іншаю. Мабыць, з восені пайшла пад снег зямля, не скаваная марозам, таму не ўтрымала павадак зверху, усмактала яго ў сябе, і не паўтарылася тое люстэрка, у якое глядзеліся бярозы летась. Ні тых фарбаў, ні той урачы-стасці. Усё па-іншаму.

Ну што ж, я не ў крыўдзе на цябе, вясна. Ты навучыла мяне цаніць імгненне, і за гэта нізкі табе паклон. (490 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.