Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Алені - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Спакваля туман асядаў, з лясных берагоў спадала яго белая начная коўдра. 3 усіх галасоў нам бліжэй сталі чуваць два. Яны ўсё блізіліся да нас, няўмольна збліжаліся паміж сабою, і гэта былі хвіліны, калі алені не ўладарылі ўжо над сабою, калі спрадвечны жывёльны інстынкт падначальваў іх адной стыхіі, адной немінучасці.

  • Зірніце на палоску. Дзе туман канчаецца, — пачуў я ціхі шэпт Сярожкі. — Плывуць...
  • Што? А-а-а... Ага.

Па тумане, як па белай малочнай рацэ, сапраўды плылі рогі аленя. Дзе туман збіраўся гусцейшы, яны як давалі нырца, але зноў вынырвалі з белай глыбіні, і тады відаць была ўся галава аленя, рашуча выцягнутая тупой храпай наперад. Часам алень спыняўся і, абдаўшы халодны луг прагавітым ровам, крыху пастаяўшы, плыў далей. Часам, спыніўшыся, ён не крычаў, а доўга стаяў моўчкі, пакуль сустрэчна не адгукаўся такі ж працяглы, з металічнай вібрацыяй голас. Туман у тым баку ляжаў радзейшы, і на самым узлессі я заўважыў сілуэт яшчэ аднаго аленя: ён неяк не рашаўся крануцца з месца і як бы хаваўся ад свайго праціўніка, але нарэшце зрушыў з месца, падпарадкаваўшыся законам лесу.

Неўзаметкі яны абодва нырнулі ў туман і замоўклі там, але праз кароткі час адтуль данёсся сухі, нібы дрэва аб дрэва, удар, яшчэ удар... яшчэ... Нешта цвёрдае шоргнула, нешта жывое мыкнула, рыкнула, і зноў: чах, чах, чах... — Чуеце? — шапянуў Сярожка. — Чуеце?.. Там біліся рагачы.

Спачатку да нас даносілася адно звонкае чахканне рагоў, за-тым туман асеў на траву, і мы ўбачылі над ім дзве рагатыя гала-вы, адну супраць другой. Алені дыхалі адзін аднаму ў самыя мысы, кожны чакаючы моманту, каб выгадна садануць рагамі саперніка, і вось каторы з іх улучыў такі момант: сухі ляскат данёсся зноў. Біліся спакваля, як прымерваючыся ці шкадую-чы сілы, і нарэшце ляскат заціх. Рагач, якога мы першым згледзелі і пачулі гэтай раніцай, доўга і зацята наступаў на свайго праціўніка. Той спачатку ўсё не паддаваўся, адно га-лавою пакручваў, каб вырваць рогі з палону. Ды сілы здалі: алень адарваўся пярэднімі нагамі ад зямлі, павіс у паветры і пачаў гнуцца ў дугу, затым злаўчыўся скокнуць убок, ірва-нуў галаву да самай зямлі, вызваліў усё ж рогі і, адбегшыся, стаў. Нейкі час, наліты ўжо не сілай, а злосцю, ён глядзеў на праціўніка і, напэўна, прызнаўшы сваё паражэнне, падаўся ў лес. А той вялізны рагач, горды перамогай, моўчкі, з высока ўзнятымі рагамі праводзіў яго да самага лесу, затым выцягнуў галаву наперад і на ўсю немалую сілу сваю абвясціў аб перамо-зе магутным, працяглым ровам. Можа, гэтак ён яшчэ раз вы-маньваў саперніка на бойку, ды пабіты ваяка недзе ў гушчары безгалоса залізваў раны.

Пачуўся дружны тупат лёгкіх на ногі самак. Яны беглі па сцежцы, якой сыходзіліся самцы, беглі ў той бок, адкуль на бойку прыйшоў пераможца. (425 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.