Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: У першы дзень - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Такі ўжо чалавек Сямён — калі адчуў раптам незадаволе-насць сабой, калі нават самае маленькае сумненне закралася ў душу наконт сябе і свайго месца ў жыцці, значыць — сігнал небяспекі, нешта не тое, нешта не так. I тут варта сур'ёзна ра-забрацца, не панікаваць, а разабраццаў сваіхсправах: хайі на заводзе, але не ў студыйнай мітусні, дзе адчуваў сябе нярэдка да зневажальнага лішнім. Толькі б не схібіць, не здрэйфіць за такарным станком... Каб ні ад каго не чуць дакору, каб ніхто не кідаў насмешлівых позіркаў у яго бок.

На прыпынку непрыкметна сабраліся людзі. I Сямён дак-ладна ведаў ужо, што большасць іх спяшаецца туды ж, куды і ён — на свой завод. Усяго некалькі дзен назад ён пазнаёміўся тут з адным старым. Папыхкаўшы цыгарэтай, стары коратка спытаў:

  • На завод?
  • На машынабудаўнічы... Першы рабочы дзень... Магчыма, яны так бы і разышліся, калі б не гэтая нечаканая

Сямёнава адкрытасць.

— Упершыню, кажаш? Новенькі? Ого!

Стары прыкметна пажвавеў, пачаў цікавіцца, распытваць. I ўжо ўсю дарогу, уладкаваўшыся побач у аўтобусе, яны раз-маўлялі... Дакладней, гаварыў болын Сямён. Даўно не хапала яму спагадлівага субяседніка. Асабліва цешыла, што стары не проста чалавек у гадах, а майстар з суседняга механічнага і ведае ўсе станкі назубок. Сямён не мог стрымацца, каб не вы-карыстаць зручны момант: папрасіў пазычыць які-небудзь да-паможнік па такарнай справе. I стары ў знак згоды кіўнуў галавой.

Стары майстар не супакойваў Сямёна. Праца на заводзе не з лёгкіх, асабліва для таго, хто паспытаў іншага хлеба... Ды, зрэшты, авалодаць любой спецыяльнасцю не цяжка, калі за плячамі ўсяго дваццаць пяць, як у Сямёна. А непрыемнасці... У каго ж іх у жыцці не бывае? Толькі вось пытанне: ці варта доўга пра іх памятаць?

Стары неяк асабліва мякка і зычліва пазіраў на Сямёна. Яны выйшлі з аўтобуса, крочылі да прахадной. Насустрач ім несла-ся з дынаміка песня. Яе Сямён чуў і раней, ды не звяртаў увагі на словы. А тут майстар раптам спыніўся, моўчкі крануў яго за плячо і шматзначна кіўнуў на дынамік: паслухай! I гэтая пес-ня чамусьці адразу ўсхвалявала Сямёна. Прыемны тэнар спя-ваў пра тое, што сум — дарэмны і ён абавязкова знікне, калі будзеш адчуваць і любіць, як у апошні раз...

Як у апошні раз... Нечаканаза лёгкай мелодыяй і простымі словамі Сямёну прыадкрыўся такі вялікі сэнс, што ён нават унутрана скалануўся. Сапраўды, колькі людзі беззваротна губ-ляюць у штодзённай мітусні бясконца дарагога, да чаго пры-выклі і да чаго неразумна абыякавы: і зеляніна дрэў іх не кра-нае, і блакіт неба, і вясновае паветра... Але ж толькі на хвіліну, на нейкае імгненне ўяві, што і пах зямлі, і шурпатая кара дрэ-ва, і вочы маці, з якіх струменіць непаўторная пяшчота, усё, усё, значнае і нязначнае, вось-вось знікне для цябе назаўсёды, толькі паспрабуй уявіць — і балюча, ой, як балюча, сціснецца сэрца ад журбы і горычы! I добра, калі шчымлівую журбу за-меніць упэўненая радасць: не, не ў апошні, яшчэ многа-многа разоў блакітны ранак абдыме цябе, сонечныя дні сагрэюць і су-цешаць, і' ціхі змрок прапяе твае песні. Толькі не абдзялі сябе гэтым шчасцем, не дай засланіць дробнаму і нікчэмнаму цу-доўны свет, прагна, да самазабыцця дыхай пахам роднай зям-лі — так дыхай, каб п'янеў, каб кроў яшчэ мацней стукала ў жылах: не ў апошні, не ў апошні раз... (518 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.