Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Дажынкі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Віктарава звяно першым не толькі ў сябе, але ва ўсім раёне скончыла жніво і выйшла з найболыным намалотам. У іхнім калгасе стала добрай традыцыяй святкаваць дажынкі. Право-дзілі гэтае свята ў першую нядзелю пасля завяршэння жніва.

Святкаванне дажынак вырашылі праводзіць на плошчы пе-рад Палацам культуры.

Апоўдні стаў збірацца народ. Іграў аркестр, то тут, то там у два-тры галасы ўзнікала песня і абрывалася, чуўся смех, ста-яў бязладны гоман. Віктаравы хлопцы мітусіліся ў натоўпе ў вясёлым настроі, жартавалі, падпявалі дзяўчатам.

Раптам абарвалася музыка, заціх гоман. Віктар убачыў, як з калгаснай канторы выйшаў старшыня Барыс Андрэевіч Чар-макоў са старэйшынамі калгаса, сярод якіх быў і яго бацька. У ветэранаў вайны і працы ўсе грудзі ў ордэнах і медалях. По-бач са старшынёй ішла, пабліскваючы сваімі ўзнагародамі, старая, сівавалосая Зарына Васільеўна Качуба. Яна несла ка-равай на вечку ад хлебнай дзяжы, засцеленым вышываным ручніком. Не так даўно Зарына Васільеўна, пяюха і весялуха ў свой час на ўсё сяло, была звеннявой па лёну. Але яе разам з усім звяном паступова адціснула ўбок тэхніка. Механізатары цяпер машынамі сеюць і полюць, цярэбяць і рассцілаюць, па-дымаюць і адвозяць на льнокамбінат. Увішная Васільеўна, як завуць яе ўсе ў вёсцы, са строю не выйшла. Яна, інспектар па якасці, часта цярэбіць калгаснікаў і тых жа механізатараў за нядбайную работу.

Барыс Андрэевіч аб'явіў пачатак урачыстасці і зачытаў спіс перадавікоў жніва, запрасіў іх на сцэну. Першым у спісе быў Віктар.

Пад туш аркестра перадавікі занялі свае месцы, пад туш ар-кестра дзяўчаты паднеслі ім вянкі з каласоў і кветак і павесілі на грудзі.

Барыс Андрэевіч не любіў доўгіх прамоў на ўрачыстасцях. Ён ведаў, што людзі хочуць павесяліцца, паглядзець самадзей-насць, а моладзь — патанцаваць. У кароткай прамове ён павін-шаваў камбайнераў і ўсіх, хто памагаў збіраць новы хлеб, па-віншаваў калгаснікаў з добрым ураджаем.

Віктар, які так насцярожана чакаў прамовы Чармакова, амаль не чуў, што той казаў. Думаючы, можа, што яму прый-дзецца прымаць каравай, ён напружана шукаў словы, якія ска-жа ў падзяку. А словы тыя неяк губляліся, ішлі нягладка.

Ён не чуў, як Барыс Андрэевіч прапанаваў Зарыне Васільеў-не паднесці каравай перадавому звяну камбайнераў. Убачыў толькі, як ад стала да іх з караваем ішла старая Зарына. Як ста-лаперад Віктарам і высока ўзнялакаравай. Віктар устаў. Усталі ўсе хлопцы.

Старая весела, з ласкавай усмешкай сказала віншаванні і пажаданні, папрасіла ад імя ўсіх калгаснікаў прыняць у па-дзяку найдаражэйшы за ўсё на свеце дар і працягнула каравай Віктару.

Падобны цырыманіял Віктар бачыў не раз і ведаў, што яму рабіць. Ён пацалаваў каравай, пацалаваў рукі Зарыны Васіль-еўны і прыняў дар. А далей — трэба сказаць словы ўдзячнасці, даць нейкія абяцанні. Але слоў такіх у яго не знаходзілася.

Нават тыя, якія ён толькі што перабіраў у памяці, выскачылі з галавы.

Ен стаяў, разгублены, зніякавелы, не ведаючы, што рабіць. Нарэшце ўзняў каравай на руках і прамовіў:

— Вось ён, наш хлеб...

Што змог бы сказаць яшчэ, ён і сам не ведаў. Яго шчасліва перапынілі бурныя воплескі прысутных і звонкія дзіцячыя га-ласы:

— Хлеб, хлеб! Наш новы хлеб!

Толькі цяпер Віктар убачыў з боку эстрады купку дзяцей, дзяўчынак і хлопчыкаў. Сёння яны сабраліся выступаць у са-мадзейнасці. Віктара адразу ахапіла асвятленне. Вось яны, яго памочнікі, яго вучні і паслядоўнікі. Ён павярнуўся, падышоў да дзяцей і перадаў ім свой дар. Дзесяткі дзіцячых рук пацяг-нуліся да каравая. Зноў выбухнулі дружныя цёплыя воплескі. Віктару ад іх стала радасна і лёгка. Гэта было яшчэ не ўсведам-ленне, а хутчэй інтуіцыя, адчуванне, якое абавязкова скла-дзецца ў разуменне свайго абавязку перад гэтымі светлагало-вымі дзецьмі, перад блізкімі яму людзьмі, перад роднай зямлёй. (509 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.