Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: На першай рэпетыцыі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Іграў аркестр. Не аркестр, а хутчэй сямейны ансамбль. Му-зыканты былі з Баранавіч, усе з адной сям'і: дзве сястры, брат і муж аднае з сясцёр. Чатыры музыканты на чатыры інстру-менты: скрыпку, акардэон, віяланчэль і бубен. Больш за ўсіх кідалася ў вочы скрыпачка, апранутая ў чорную дарагую су-кенку, чорненькая, невысокая і зграбная, з вялікімі цёмнымі вачыма на белым твары і чорнымі пышнымі валасамі. Другая, маладзейшая, туліла да сваіх грудзей бліскучы ад перламутру вялікі акардэон. Малодшы брат жанчын — барабаншчык, а другі іграў на віяланчэлі.

Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў роз-ным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, сваё гукавое аблічча.

Саліравала чарнявая скрыпачка. Яна стаяла крыху напе-радзе ўсіх і іграла. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна ўся іграла сама — ад спрытных ног да кончыкаў валасоў. Скры-пачка ўвесь час мянялася: іншы выраз твару быў у яе, іншая ўсмешка, іншая пастава; па-рознаму хадзіла правая рука, у якой свабодна і плаўна, як дасканалая дырыжорская палач-ка, лётаў тонкі рухавы смычок. Ён далікатна, але ўпэўнена дакранаўся да струн, і яны давалі жыццё тысячам чароўных гукаў, якія напаўнялі ўсё наваколле, западалі ў душу. О, гэтая скрыпка! Што яна рабіла з людзьмі!

Здавалася, скрыпка ўздыхала ледзь прыхаваным чалавечым болем.

Пачынаўся танец, кружыліся пары, а скрыпка спявала яшчэ галасней, перакрываючы сярэбраныя гукі акардэона, па-дымаючыся над нізкімі жалобнымі нотамі віяланчэлі. Скрып-ка спявала і плакала, смяялася і галасіла наўзрыд, уздыхала, шапталаі ўмольвала, яназлавала, загадвалаі праклінала. Бы-ло ў яе голасе ўсё, што ёсць у кожнай чалавечай душы. Няйна-чай яна іграла славуты «Паланез» Агінскага...

Урэшце скрыпачку запрасіў на танец адзін франт з вусікамі і ў камізэльцы, відаць, заўзяты танцор.

Цяпер усе, раскрыўшы раты, пазіралі не на аркестр, а на танцораў і менавіта на яе, бо дагэтуль на франта ніхто асабліва не заглядваўся. Чамусьці адразу збяднеў і аркестр, нечага ў ім стала бракаваць і, здаецца, не хапала таго агню, таго высокага напалу, які прыносіць сапраўднае натхненне. Такі праўда: шу-меў лес, толькі не было ў ім салаўінай песні...

А танцавалі яны здорава! Франт, па ўсім відаць, быў танцор адмысловы. Ён кружыў яе, як пушынку. Тэмп быў шалёны, а яны ўдваіх рабілі такія нечаканыя павароты — справа налева ці наадварот, так раптоўна мянялі кірунак ці рвалі з месца, што ўсе ахалі. Здаецца, ногі ў іх не датыкаліся да падлогі.

Усмешка, на гэты раз болып напружаная, не сыходзіла з яе вуснаў, але не было відаць стомы ў яе шырока раскрытых ва-чах, толькі рука, што ляжала ў партнёра на плячы, выдавала яе трывогу — яна баялася канфузу — і, напэўна, хацела дака-заць, што і ў танцы яна не горшая, чым у музыцы... I яна гэта даказала! Першы здаўся кавалер. Ён раптоўна спыніўся і ўпаў перад ёю на адно калена, аж задрыжала падлога, пасля далі-катна пацалаваў ёй руку. Твар яго гарэў агнём, а яна стаяла яшчэ болын бледная, толькі дыхала глыбока і часта. Усе за-пляскалі ў далоні, зашумелі, пасыпаліся воклічы «брава».

Пасля той музыкі я доўга быў сам не свой, жыў як у сне. Му-зыка была ў маёй галаве, ва ўсёй маёй істоце, яна перапаўняла мяне да краёў. Я бачыў, што на свеце ёсць нешта такое, без чаго жыццё будзе здавацца няпоўным і нецікавым. Ва мне абудзіўся чалавек. (532 словы)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.