ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены наваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шыро-кую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велі-зарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паста-вы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.

Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае становішча. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прифронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію было мабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.