ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
Билеты и ответы для экзамена по Истории Беларуси за 9 и 11 класс.

[ Все 46 вопросов к 23 билетам ]

1. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. I. Ленін распрацаваў курс на перарас-тпанне буржуазна-дэмакратычнайрэвалюцыіўсацыялістыч-ную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і па-чаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася пера-даць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захопулады празузброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрым-ку сярод салдат Заходняга фронту.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У вытку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад, які абяцаў склікаць Устаноўчы сход. Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаўбыла абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі.

Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэле-графе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пе-раходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшаві-камі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады вы-ступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У М інску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарастоўваючы пад-трымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціў-ленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ня-мецкімі войскамі.

2. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць урад з прадстаўнікоў усіх сацыялі-стычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і за-бяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагна-ны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне но-вай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі ство-раны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў.

Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставалася Беларуская сацыялгстычная грамада. Яе прадстаўнікі прызналі савецкую ўладу ў Расіі. Яны разгля-далі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцо-вы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступалі за ства-рэнне дэмакратычнай краёвай улады.



Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.